Чалавек з інваліднасцю не змог сустрэцца з Анатолем Лісам
Чалавек з нваліднасцю 2 групы з вёскі Дзявяткі Кобрынскага раёна Аляксандр Краўчук не змог трапіць на прыём да старшыні Берасцейскага аблвыканкама Анатоля Ліса. У аддзеле па звароце грамадзян аблвыканкама сказалі, што прыёму няма, хоць гэта было не так.
Кажа Аляксандр Краўчук:
– Тое, што зараз адбываецца ва ўладзе – безадказнае і непаважлівае стаўленне да грамадзянаў. Службовыя асобы хаваюцца за аддзеламі па звароце грамадзян, якія перашкаджаюць размаўляць са службовымі асобамі і весці дыялог.
Кіраўнік аддзела па звароце грамадзян Вольга Варабей не разгледзела скаргу Аляксандра Краўчука пра зман яе супрацоўніцы па сутнасці, а накінулася на чалавека з інваліднасцю з абвінавачваннямі:
– Хопіць вінаваціць працаўнікоў упраўлення па працы са зваротамі грамадзян. Хопіць казаць розныя некарэктнасці. Хопіць!
Аляксандр Краўчук даслаў на Радыё Рацыя запіс размовы з чыноўніцай поўнасцю. Ніякіх некарэктнасцяў у размове ён не дапусціў. Замест канструктыўнага дыялогу яму прыйшлося пакідаць запіс у кнізе скаргаў.
Беларускае Радыё Рацыя