Чаму актывістку не пусцілі на сесію раённага савета дэпутатаў?
Бярозаўскія ўлады ў адказе кіраўніку грамадскай арганізацыі “За свой горад” Ігару Маслоўскаму патлумачылі, чаму не пусцілі сябру арганізацыі Таццяну Тарасевіч на сесію раённага савета дэпутатаў у канцы 2018 года.
Чыноўнікі спаслаліся на прыняты імі рэгламент. Па ім на сесію пускаюць толькі запрошаных старшынёю райсавета, гаворыць Ігар Маслоўскі:
– Гэта цалкам незаконна, бо ў самім заканадаўстве і законе „Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні” гаворыцца, што сесія праводзіцца адкрыта і галосна. Уся дзейнасць дэпутатаў, у тым ліку савета, падсправаздачная выбаршчыкам. Гэта адзін з галоўных прынцыпаў мясцовага самакіравання. Гэты рэгламент не прайшоў юрыдычную экспертызу.
Паводле Ігара Маслоўскага, арганізацыя “За свой горад” будзе дамагацца, каб закон “Аб кіраванні і самакіраванні “ рэгіянальныя чыноўнікі выконвалі. У Берасці сябры арганізацыі прысутнічалі на аналагічнай сесіі. У Лунінцы на сесію іх прадстаўніка таксама не пусцілі і нават не палічылі патрэбным патлумачыць.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя