Чаму Беларусь не прываблівае замежных турыстаў?



„Нават палёгкі візавага рэжыму для замежнікаў не ўздымуць хвалю турызму ў Беларусі”, – такую думку падчас абмеркавання праблемаў турызму ў Беларусі выказаў вядомы фатограф, былы рэдактар выдання «Туризм и отдых», дырэктар Міжнароднага фонду падтрымкі дзікай прыроды Сяргей Плыткевіч. На ягоную думку, цяжкасці на беларускай мяжы, адсутнасць камфорту адпужваюць замежнікаў больш, чым кошт візы ў Беларусь.

– Для іх беларуская мяжа – гэта такое выпрабаванне! Вось людзі прыехалі, пастаялі 5-6 гадзін і сказалі: “Да пабачэння, людцы добрыя!” Таму што ўсе ўжо прывыклі да добрага. Пытанняў у беларусаў наконт прыбіральні нават не паўстае: “дзевачкі” – налева, “мальчыкі” – направа. А для замежнага турыста, які праплыў на лодцы і не атрымаў гасцініцы, каб там быў абавязкова душ, гэта проста катастрофа!

На думку ўдзельнікаў круглага стала, павялічыць колькасць замежных турыстаў у Беларусі можна толькі пры комплексным падыходзе да праблемы – ад візавых пытанняў да развіцця інфраструктуры на працягу турыстычных маршрутаў.

Беларускае Радыё Рацыя