Чаму беларусы імкнуцца атрымаць Карту паляка?
Не толькі прыналежнасць да “польскага народу” ёсць асноўнай матывацыяй атрымання беларусамі Карты паляка. Такую думку выказвае частка берасцейцаў, якія ўжо атрымалі гэты дакумент. Напрыклад, уладальнік “Карты” Андрэй, папросту не бачыць перспектываў для сябе і сваёй сям’і ў Беларусі:
– Асноўная матывацыя, і няма чаго крывадушнічаць, – гэта атрымаць нейкую эканамічную выгоду. І толькі з боку прыпёку адчуваць сябе палякам ці нешта іншае. Толькі ў плане таго, што прасцей выжыць, прасцей гадаваць дзяцей, больш магчымасцяў адкрываецца менавіта ўладальніку гэтай “Карты”.
Вядома, што пачынаючы з 2007 года Карту паляка атрымалі дзясяткі тысяч грамадзян Беларусі. Гэты дакумент дае магчымасць легальна працаваць у Польшчы, забяспечвае пэўныя льготы, у тым ліку траспартныя, для маладых людзей – гэта большыя перспектывы ў адукацыі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.