Чаму чыноўнікі не хочуць сустракацца з грамадзянамі?
Як дамагчыся дапамогі ў нашай „сацыяльна накіраванай” дзяржаве, калі немагчыма трапіць да чыноўніка? Такім пытаннем задаецца інвалід 2 групы з Кобрыня Аляксандр Краўчук пасля чарговай марнай спробы сустрэцца з прадстаўніком улады. Гэтым разам інвалід прыехаў у Берасце на сустрэчу па графіку са старшынём Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолем Лісам. Але прыём ў Берасці быў адменены па прычыне незапланаванага прыёму Лісам ў Камянцы, кажа Аляксандр Краўчук:
– Што няма прыёму я даведаўся непасрэдна ў аблвыканкаме. Тады я патэлефанаваў у Камянецкі райвыканкам, у іх таксама на сайце не было паведамлення пра прыём. Яны сказалі, што паведамленне мусіў размясціць аблвыканкам. Атрымліваецца нейкая гульня ў кошкі-мышкі.
Паводле Аляксандра Краўчука, здзіўляцца няма чаму. Методыка засвоена зверху. Такім чынам пазбегла сустрэчы з людзьмі, каб не вырашаць іх праблемы, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Калі з 29-га сакавіка перанесла сустрэчу на 30-е. І людзі пра гэта не ведалі.
Беларускае Радыё Рацыя