Чаму „Ева” стала знакам пратэсту?



Выявы арыштаванай карціны „Ева” з калекцыі „Белагазпрамабанк” упрыгожваюць цішоткі, торбачкі і плакаты беларусаў, якія сёлета выказваюць сваё меркаванне напярэдадні выбараў.

Пра палатно мастака Хаіма Суціна падчас анлайн-сустрэчы „Ева кажа” распавяла кандыдатка філасофскіх навук Вольга Шпарага:

– Парадаксальная, цікавая, захапляючая гісторыя, калі была арыштавана карціна. Яна стала сімвалам пратэста і цяпер праз нейкі час, мы бачым жывых жанчын, якія ўзначальваюць гэтыя пратэсты, быццам Ева ажыла, увасобілася ў гэтых жанчынах. Мы можам дзейнічаць у інтарэсах розных людзей і грамадства, а не ў сваіх асабістых інтарэсах. Мы можа выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі. Усё гэта як раз дазваляе салідарызаваць грамадства і ўсё гэта звязана з постаццю Евы і жаночым супрацівам.

Карпарытыўная калекцыя „Белгазпрамбанку” была вынятая ў межах крымінальнай справы. Любая інфармацыя пра яе далейшы лёсе абмежаваны падпіскамі пра неразгалошванне.

Беларускае Радыё Рацыя