Чаму павелічэнне коштаў ЖКГ не адбіваецца на якасці?



Жыхары аднаго са шматкватэрных дамоў у Бярозе абурыліся тым, што з іх вылічылі суму грошай за прыборку пад’ездаў і прыдамавой тэрыторыі. Плата з дома ў верасні вырасла адразу на 200%.

У той час, як сэрвіс пагоршыўся, кажуць людзі. Свае абавязкі прыбіральшчыца і дворнік у адной асобе не выконвае:

СпадарыняПа новаму заканадаўству ў абавязкі прыбіральшчыцы ўваходзіць: два разы на месяц мыць падлогу, па два разы падмятаць, мыць вокны раз на год і сцены, пыл абмятаць – нічога ў нас такога не робіцца. Пад’езд у нас канешне ў жалосным стане, а вось паслугі, якія мы аплачваем, у нас канешне вялізныя. У жніўні мы плацілі за прыборку ўнутрыдамавой і прыдамавой тэрыторыі паўтара мільёна амаль, а ў верасні мы ўжо плацім каля пяці мільёнаў. Пытанне, за што?

СпадарыняПрыбірае яна абсалютна дрэнна.

На пытанне “чаму”, у бухгалтэрыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі адказалі, што плата за прыборку ў верасні за квадратны метр павялічылася на 60 рублёў. Але і ў такім выпадку такая сума не набягае, кажуць людзі.

„А што будзе, калі мы станем аплачваць паслугі на 100%?”

Яны вырашылі звярнуцца да міністра гаспадаркі з пытаннем, навошта пісаць законы, якія не выконваюцца і за невыкананае павялічваць аплату.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя