Чаму прадпрымальнікі з Кобрыні закрываюцца?
Многія прадпрымальнікі Кобрыні прыпыняюць сваю справу. Прычын гэтаму шмат. Асноўная – збядненне насельніцтва і жаданне ўладаў як мага больш вытрасці з ініцыятыўных людзей, кажа кобрынскі ўладальнік фірмы “Нарбут” Васіль Андрэюк, які таксама вымушаны прыпыніць сваю дзейнасць.
– Гандляваў будаўнічымі матэрыяламі. Справаў амаль ніякіх няма, бо ў людзей няма грошай, ужо не атрымліваюць крэдытаў. Хто меў магчымасць – ужо пабудаваўся. Няма абаротных сродкаў. А калі адключылі святло, то зусім спыніліся справы.
Апошняй кропкай у прыняцці рашэння аб прыпыненне справы стаў нечаканы вялізны рахунак платы за электрычнасць. Не папярэдзіўшы, электрасеткі вырашылі спагнаць плату за трансфарматар. Раней за трансфарматар не плацілі, разлік быў па дамове і па іншай схеме. Для падключэння электрычнасці кобрынскія электрасеткі выставілі зноў жа падвойны рахунак, які супярэчыць закону.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
