Чаму правы кіроўцы нельга выкарыстоўваць для засведчання асобы



У снежні ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі была накіравана петыцыя з просьбай уключыць правы кіроўцы ў спіс дакументаў, якія сведчаць асобу. Перад Новым годам з ведамства прыйшоў афіцыйны адказ на яе.

Аўтары петыцыі, якую падпісалі 1205 чалавек, адзначаюць, што пашпарт як асноўны дакумент, які сведчыць асобу, часта бывае недаступны. Прычынай можа быць замена, афармленне візы і іншыя абставіны.

“Без пашпарта немагчыма паўнавартасна карыстацца банкаўскімі, медыцынскімі і іншымі даволі крытычнымі па часе паслугамі, з прычыны чаго выкарыстанне пасведчання кіроўцы як паўнавартаснай замены дакумента, які сведчыць асобу, паспяхова знаходзіць прымяненне ў многіх краінах свету”, – напісана ў звароце.

Адказ ведамства падпісаў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун. Ён лічыць прызнанне пасведчанняў кіроўцаў дакументамі, якія сведчаць асобу грамадзяніна, немэтазгодным.

hrodna.life