Чаму ў Беларусі немагчыма перамагчы карупцыю?
Камітэт дзяржаўнага кантролю па Гарадзенскай вобласці выяўляе шматлікія выпадкі неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў раённымі выканаўчымі камітэтамі. Найбольшая колькасць парушэнняў фіксуецца ў будаўнічай галіне. Адзначаецца, што фінансавыя і гаспадарчыя службы райвыканкамаў не ведаюць дакладна, куды размяркоўваюцца дзяржаўныя сродкі, якія ў большасці выпадкаў пазычаюцца ў банках.
У выніку мільярдныя сумы з дапамогай карупцыйных схемаў знікаюць, што па словах старшыні юрыдычнай камісіі беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйлы, у сучаснай Беларусі – справа звычайная:
– Ні грамадзяне, ні прэса, ні органы, выбраныя народам для арганізацыі грамадскага кантролю, не працуюць. Таму і працвітае карупцыя.
Асаблівую ўвагу камітэта дзяржаўнага кантроля прыцягнуў інстытут “Гроднаграмадзянпраект” – манапаліст у сферы ажыццяўлення праектных працаў. Арганізацыя амаль на 90% выконвае бюджэтныя замовы, многія з якіх застаюцца незапатрабаванымі. Негледзячы на гэта, за 2 гады “Гроднаграмадзянпраект” выканаў працаў на суму, якая перавысіла 8,5 мільёнаў даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота ej.by