Чаму ў гарадзенскіх аўтобусах гучыць расейская мова для абвяшчэння маршруту?
З гэтым пытаннем сябры Таварыства Беларускай мовы звярнуліся да кіраўніцтва аўтобуснага парку №1 Гародні.
Як паабяцаў наведнікам намеснік дырэктара па перавозкам Дзмітры Буткевіч, у моўным пляне праблема будзе развязана ў бліжэйшы час.
Кажа прадстаўнік абласной арганізацыі Таварыства Беларускай мовы, Аляксандар Місцюкевіч:
– У транспарце аб’явы выконваюць па-беларуску – як у аўтобусах, так і ў тралейбусах. У тралейбусах і назвы маршрутаў робяцца па-беларуску А аўтобусным парку – чамусьці па-руску. Вынікі такія, што абяцаў нам намеснік дырэктара, што праз некаторы час яны справу гэтую паправяць, бо там трэба памяняць файлы. А колькі часу на гэта спатрэбіцца – невядома.
Апрача транспарту, у сяброў ТБМ Гародні непакой выклікаюць таксама імклівыя перамены ў візуальным афармленні дзяржаўных устаноў: пошты, разнастайных службаў абласнога цэнтру афармляюцца па расейску. З гэтымі праблемамі сябры ТБМ плянуюць звярнуцца да чынавенства.
Беларускае Радыё Рацыя