Чаму вучаць на закрытых трэнінгах кіраўнікоў выбарчых камісій?



Пра што вядзецца размова на трэнінгах з кіраўнікамі акруговых і участковых выбарчых камісіяў Гародні. Пра гэта хацелі б даведацца незалежныя назіральнікі, акрэдытаваныя пры гэтых камісіях. Але іх туды не запрашалі.

img_5537

Паводле назіральнікаў, такі падыход уладаў да трэнінгу кіраўніцтва камісіяў парушае прынцып адкрытасці і празрыстасці выбарчага працэсу. Пасля шэрагу скаргаў у Цэнтральную выбарчую камісію і абласную пракуратуру паступіў адказ. Гаворыць Раман Юргель:

– З ЦВК адказалі, што згодна са сцэнарам трэнінгаў, назіральнікі маюць права прысутнічаць. З абласной пракуратуры адказалі, што праводзілася праверка. Вызываліся і кіраўнік акруговай выбарчай камісіі, і абласной камісіі. Узяты паясненні. Для прыняцця мер пракурорскага рэагавання не маецца падставаў. Гэтыя трэнінгі правялі таямніча. Вучылі як весці падлік галасоў кіраўніку ўчастковых камісій. Працэс гэты прайшоў непразрыста.

Чаму вучылі кіраўніцтва камісіяў – для назіральнікаў засталося таямніцай. Назіральнікі не выключаюць, што на закрытым трэнінгу для кіраўнікоў камісіяў маглі вучыць таксама методыкам, як фальсіфікаваць вынікі.

img_5538-1

img_5538-2

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара