Чаму вырашылі ўнесці карэктывы ў Канстытуцыю?
Cябра руху “За свабоду” Юрась Меляшкевіч разважае пра тое, што могуць змяніць у Асноўным законе.
Юрась Меляшкевіч: Відавочна, што будуць змены ў Канстытуцыі па пытаннях самакіравання і размежавання ўладаў паміж вертыкаллю і ўрадам. Хутчэй за ўсё, кіраўнік краіны паспрабуе зняць з сябе адказнасць за эканамічны блок, каб не круціць хвасты брудным каровам. На ўрад могуць перакласці і поспехі, і правалы, і адказнасць за гэта, пры гэтым часткова могуць даць дадатковыя паўнамоцтвы мясцовым адміністрацыям і райвыканкамам.
Не выключаны і сцэнар, каб пайсці шляхам Назарбаева, які пакінуў пасаду прэзідэнта Казахстана, але дэ-факта ім застаецца. І пры гэтым адказнасць за ўсе найбольш важныя сферы жыцця ўскладаецца на іншых.
РР: Ці чакаеце вы нейкіх рэвалюцыйных зменаў?
Юрась Меляшкевіч: Не чакаю. Тое, што беларускі кіраўнік прапануе ўраду, хутчэй за ўсё, будзе дэкарацыямі. Крыху зменяць фасад аўтарытарызму, але не зменяць сутнасныя рэчы. Да таго ж і сённяшняя Канстытуцыя ў Беларусі гучыць досыць дэмакратычна, але пры гэтым яна татальна не выконваецца. Няма спадзеву, што і новы фасад Канстытуцыі зменіць сітауцыю з правамі чалавека ў краіне.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя