Чаму жыхары першых паверхаў павінны плаціць за ліфт?



Гомельцаў, якія пражываюць на першых паверхах шматпавярховых дамоў, прымушаюць плаціць за карыстанне ліфтамі. Праваабаронца Леанід Судаленка таксама сутыкнуўся з такой праблемай:

– Як спажывец жыллёва-камунальных паслугаў, якімі не карыстаюся, я не павінен за іх плаціць. Гэта ж зразумела. Раней першы і другі паверх, нават другі паверх, не плаціў за ліфты. Вельмі ўзрушаны гэтым фактам, што наш кааператыў пачаў браць гэтую плату. Я накіраваў адмысловы ліст на імя старшыні кааператыву з просьбай растлумачыць, на якой падставе. Мне тлумачаць, што ёсць такая пастанова Саўміна. Я добра азнаёміўся з гэтай пастановай, але ж там неадназначна напісана, можна па-рознаму гэта тлумачыць.

Леанід Судаленка чакае тлумачэнняў ад старшыні жыллёвага кааператыву адносна незаконнага спагнання грошай за няісныя паслугі. Пасля гэтага ён збіраецца бараніць правы ў судовым парадку.

Беларускае Радыё Рацыя