Чаму з’язджаюць беларускія айцішнікі?
З бяспекай, простай камунікацыяй і хуткім вырашэннем бытавых пытанняў асацыюецца Польшча ў беларускіх IT-спецыялістаў.

Менавіта таму ўсё большая колькасць з’язджае з Беларусі ў краіну-суседку, распавяла беларуска, якая прасіла не называць яе прозвішча:
– Насамрэч мы зараз знаходзімся ў працэсе пераезду. Пачалі мы напачатку красавіка. Пераезд быў, можна сказаць, амаль запланаваны. Мы разумелі, што мы прыйдзем да гэтай кропкі напэўна з 2020 года. Пачатак вайны ва Украіне прымусіў нас рухацца крышачку хутчэй. Я і мой муж айцішнікі, мы пераязджалі па візе Poland Busines Harbor.
Суразмоўца дадала, што ў перспектыве іх сям’я разглядае Польшчу як краіну, дзе яны змаглі б будаваць сваё жыццё, у выпадку калі ў Беларусі хутка ўсё не зменіцца ў лепшы бок.
Беларускае Радыё Рацыя
