Чарговага беларуса судзяць за абразу Лукашэнкі
Пацікавіўся ў службы „102” — якая адказнасць за абразу і… абразіў Лукашэнку.

У судзе Полацка і Полацкага раёна 25 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Седуна, якога абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі.
Па матэрыялах абвінавачання Дзмітрый, 31 студзеня патэлефанаваў на лінію „102” і „падчас размовы з дзяжурным супрацоўнікам міліцыі дапусціў выказванні ў непрыстойнай форме ў бок кіраўніка Беларусі, чым абразіў яго”.
Лінгвістычная экспертыза пастанавіла, што ягоныя словы з’яўляюцца ненарматыўнай формай маўленчага выказвання. Сваю віну ў судзе прызнаў часткова, адзначыў, што намеру на абразу ў яго не было.
