Чарговая акцыя салідарнасці ў Варшаве



У нядзелю прайшла чарговая акцыя беларусаў Варшавы. Людзі сабраліся ля помніка Каперніку пад бел-чырвона-белымі сцягамі, дарослыя былі з сваімі дзецьмі. Пра мэту акцыі сказаў адзін з яе арганізатараў Яўген Жураўскі:

– Две тэмы ў гэтай акцыі. Першая тэма – 30-годдзе незалежнасці. Другая тэма, цяпер праходзіць міжнародны тыдзень салідарнасці з зняволенымі анархістамі, і я, як анархіст, хачу звярнуць увагу на праблему палітзняволеных не толькі анархістаў. Існуе такая праблема ў Беларусі, што праваабарончыя арганізацыі прызналі палітзняволенымі толькі каля 700 чалавек, а мы ўсе разумеем, што такіх людзей больш за 1000. Мы хочам паразмаўляць пра гэта, што шмат людзей, якія змагаліся за Беларусь па нейкім прычынам не прызнаныя палітзняволенымі. Мы заклікаем падтрымліваць такіх людзей, не зважаючы на статус.  

– Мы ходзім на акцыі, таму што хочам зменаў у Беларусі. У нас вельмі шмат зняволеных. У нас ні не секунду не спыняюцца ў Беларусі знішчэнне і катаванні беларускага народа. Мае дзеці палітзняволеныя – Антаніна Канавалава і Сяргей Ярашэвіч. 

– Гэта адзінае, што мы можам зараз зрабіць. Тут мы можам свабодна збірацца і ніхто нам не перашкаджае, а наадварот. Па суботах беларусы Варшавы збіраюцца на малітву за Беларусь. Наступіў той момант, калі мы маліцца толькі і можам. І гэта адзінае, чым можам зараз уратаваць свае душы і душы блізкіх.

Цалкам паслухаць можна ў далучаным аўдыёфайле.

Акцыя доўжылася 2 гадзіны. Але людзі разыйшліся не адразу. Яны абмяркоўвалі тэму акцыі на будучую нядзелю і дзяліліся ўражаннямі ад прайшоўшай. 

Беларускае Радыё Рацыя