Чарговая акцыя салідарнасці ў Вашынгтоне
11 ліпеня берарусы чацвёрты раз прыйшлі да будынка беларускай амбасады ў Вашынгтоне.
Арганізатар пратэстаў Аляксей Хальчэня з Вашынгтонскага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА) нагадаў, што кульмінацыя пратэстных акцый плануецца на 9 жніўня.
„Самае малое, што мы можам зрабіць сёння – гэта праявіць салідарнасць з суайчыннікамі. Беларускі народ гатовы да пераменаў. Маё пакаленне фактычна вырасла, бачачы адну асобу ў скрыні з дня ў дзень. Сёння мы патрабуем пераменаў!” – заявіў актывіст БАЗА Мікіта Ільяшэвіч.
Чарговы пратэст каля амбасады адбудзецца 18 ліпеня.
Паводле прэс-рэлізу
