Чарговая “Дзікая лекцыя. Песня пра зубра”
У бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі навук адбылася чарговая “Дзікая лекцыя. Песня пра зубра”. Кажа супрацоўніца па кампаніях і акцыях таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Наталля Саракавік.
– Лекцыю вядзе Павел Велігураў. Гэта спецыяліст па зубрах у Беларусі. Ён больш за ўсіх ведае пра іх, таму мы паклікалі яго расказаць. Мы праводзілі невялічкае апытанне: пра якую беларускую жывёлу людзям было б цікава ведаць. Так атрымалася, што большасць назвала зубра. І мы вырашылі, што трэба зрабіць вечар зубра, далі такую прыгожую назву “Песня пра зубра”. Шмат людзей прыйшло паслухаць. Мы вельмі задаволеныя і радыя, што так атрымалася.
“Дзікія лекцыі”, якія штомесяц ладзіць грамадскае таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ў бібліятэцы Акадэміі навук, прысвечаныя захаванню біяразнастайнасці Беларусі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара