Чарговая экспедыцыя “Беларускага архіву вуснай гісторыі”
“Бабруйск габрэйскі” – чарговая тэма для пошуку цікавай інфармацыі з вуснай памяці жыхароў Беларусі. Валянцёры апыталі 64 рэспандэнты ў Бабруйску. Як лічыць Ганна Шарэнда, сталая валянцёрка ўжо шостай экспедыцыі, у габрэйскіх кабетаў ёсць рысы, якія не маюць беларускія.
– Габрэйскія жанчыны безумоўна адрозніваюцца ад беларускіх. Адрозніваюцца яны большай упэўненасцю ў сабе, большай шляхетнасцю, у іх гэта прысутнічае больш чым у беларусак. Яны, прынамсі, адказвалі шчыра і прама на ўсе тыя пытанні, якія ім задаваліся. Яны не ўхіляліся ад адказаў. З пасляваеннага жыцця Бабруйску большая частка габрэяў узгадвае, што беларусы ідыш ведалі лепш за саміх габрэяў, то бок адносіны былі нармальныя.
Аўдыё і відэа матэрыялы экспедыцыі неўзабаве будуць дасягальны для карыстальнікаў інтэрнэта. Цяпер ідзе падрыхтоўка для размяшчэння матэрыялаў на ўласным сайце “Беларускага архіву вуснай гісторыі”.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота bobruisk.ru