Чарговая гадавіна нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гадоў
Урачыстасці, звязаныя з чарговай гадавінай нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гадоў, пройдуць на Гарадзеншчыне. Прадстаўнікі польскай дыпламатычнай пляцоўкі супольна з мясцовымі палякамі наведаюць магілы герояў паўстання. Як кажа Эдвард Дмухоўскі, у Беларусі ёсць шмат мясцінаў, якія прыгадваюць пра славутых продкаў, якія змагаліся за свабоду Айчыны:
– Было шмат мясцінаў, якія звязаныя з гістрыяй паўстання – месцаў бітваў, сутычак. Вельмі шмат людзей спрыялі і дапамагалі паўстанцам у розных мясцовасцях. Гэта былі звыклыя сяляне, шляхта, ксяндзы, жыхары розных гарадоў.
Паўстанне 1863-64 гадоў, якое палякі называюць Студзеньскім, а беларусы – часта паўстаннем Кастуся Каліноўскага, стала супольным змаганнем беларусаў, літоўцаў і палякаў. Памяць пра яго – гэта шлях да разумення супольнасці лёсаў нашых дзяржаваў, незалежна ад іх межаў.
Беларускае Радыё Рацыя