Хваля атручвання наркотыкамі на Берасцейшчыне
На Берасцейшчыне чарговая хваля атручвання сінтэтычнымі наркотыкамі. Пад ударам – непаўнагадовыя. За адзін дзень у Баранавічах у шпіталь трапілі 3 падлеткі, а ў Пінску 2 вучаніцы тэхнічнай вучэльні. Усе яны ўжылі так званы “спайс” і былі знойдзеныя без прытомнасці.
“Гэтая эпідэмія ў першую чаргу сведчыць пра заняпад сямейных адносін”, – перакананы старшыня Пінскага аддзялення арганізацыі “Пазітыўны рух” Аляксандр Павяльчук, які чвэрць стагоддзя займаецца рэабілітацыяй нарказалежных:
– Сітуацыя зменіцца, калі бацька і маці будуць выхоўваць сваё дзіця не словамі, а ўчынкамі, калі яны будуць паказваць на ўласным прыкладзе, што так рабіць нельга, калі ў сям’і будзе дружба, мір і дабрадзенства. Трэба, каб дзіця было шчаслівае ў сям’і.
Словы Аляксандра Павельчука пацвярджаюць і медыкі, якія адзначаюць, што большасць бацькоў дазнаецца пра ўжыванне дзецьмі наркотыкаў, калі тыя трапляюць у рэанімацыю.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота gorod.n-sk.info