Чарговая лекцыя Алеся Смаленчука да 100-годдзя БНР
Другая адкрытая лекцыя доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука, прысвечаная тэме стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі, прайшла ў Гародні. Цяпер лекцыя называлася „Айцы БНР і іх лёс”.
Слухачы даведаліся, якую ролю ў стварэнні БНР адыгралі браты Іван і Антон Луцкевічы, Мітрафан Доўнар-Запольскі. Таксама, якое месца адыграла Гародня ў час, калі урад БНР знаходзіўся там.
Кажа Алесь Смалянчук:
– Пры наступе чырвонай арміі яны перабраліся ў Вільню. 27 снежня 1918 года, у самым канцы года, пераехалі ў Гародню. Гародня іх сустрэла дастаткова ветліва. Тут былі беларускія арганізацыі. Урад БНР тут фактычна знаходзіўся да канца сакавіка. У той час як раз і Антон Луцкевіч, старшыня Рады міністраў БНР, тут быў, ну і практычна ўсё міністэрства збіралася на 2 ці 3 паседжанні, вельмі важных, бо як раз атрымалі ўкраінскі крэдыт і трэба было рыхтавацца, між іншым, да Парыжскай мірнай канферэнцыі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
На пачатку лекцыі прафесар Смалянчук не мог не прыгадаць круглы стол, які правяла праўрадавая газэта „Звязда” па тэме БНР. Спроба ставіць у поравень дзеячоў-дзяржаўнікаў, якія абвесцілі БНР, і прасавецкіх функцыянераў часовага Беларускага нацыянальнага камітэта, на яго думку, непрымальна.
– Сёння пачалі, неяк прызнаючы БНР, упісваць і ставіць у адзін шэраг дзеячоў БНР і дзеячоў Беларускага нацыянальнага камітэта ў Расейскай Савейкай Федэрацыі. Дзеячы БНР сапраўды былі прыхільнікамі сапраўднай незалежнасці. А тыя, хто бачыў магчымасці існавання Беларусі ў саюзе з бальшавікамі… то якая тут незалежнасць.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Наступная лекцыя прафесара Алеся Смалянчука з цыклу „Да стагоддзя БНР” пройдзе 2-га лютага, а 18-30. Уваход вольны.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота і відэа аўтара.
