Чарговая няштатная сітуацыя на „Гродна Азот”
Прэс-служба ААТ «Гродна Азот» паспяшалася супакоіць грамадзян і паведаміць, што выкіды „адбылілся планава” у выніку правядзення тэхнічных прац:
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
* * *
Раніцай 16-га чэрвеня на Гарадзенскім форуме і ў сацсетках стала распаўсюджвацца інфармацыя аб здарэнні на ААТ «Гродна Азот». Першую інфармацыю далі самі працаўнікі прадпрыемства, якія паведамілі пра выкід жоўта-карычневага воблака над адным з цэхаў.
На месца здарэння выязджалі ратавальнікі. Як паведамілі ў прэс-службе Гарадзенскага ОУМЧС, пакуль інфармацыі пра аварыю ў зводках няма. На прадпрыемстве займаюцца высвятленнем прычын таго, што адбылося і рыхтуюць афіцыйныя тлумачэнні пра здарэнне. На дадзены момант ніякай пагрозы для работнікаў і жыхароў горада няма.
Па інфармацыі аднаго з працаўнікоў ААТ «Гродна Азот», небяспекі няма, невялікі выкід (бяспечны) адбыўся па прычыне прыпынку аднаго з кампрэсараў у цэху. Само воблака – гэта асаблівасць, якая праяўляецца ў дадзенай сітуацыі.
Воблака, якое з’явілася над адным з цэхаў, на дадзены момант цалкам рассеялася.
Паводле інфармацыі, распаўсюджанай прэс-службай ААТ «Гродна Азот», 16 чэрвеня з 9.0 у цэху азотнай кіслаты і вадкіх азотных угнаенняў праводзіліся планавыя тэхнічныя працы. У выніку адбыўся частковы прыпынак абсталявання (без спынення працы цэха), а таксама ўтварылася загазаванасць некаторых вытворчых памяшканняў, якія былі правентыляваны. Перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі шкодных рэчываў, як на тэрыторыі прадпрыемства, так і на прылеглых тэрыторыях не маецца. Абсталяванне працуе ў штатным рэжыме, пагрозы навакольнаму асяроддзю, жыццю і здароўю персаналу завода і жыхароў горада не маецца.