Чарговая забарона: Берасцейскі абласны суд не дазволіў пікет



Берасцейскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу баранавіцкага праваабаронцы Сяргея Гоўшы. Ён прасіў адмяніць рашэнне Баранавіцкага суда і прызнаць адмову гарвыканкама ў пікеце па прычыне адсутнасці дамовы з міліцыяй незаконнай. Але абласны суд не задаволіў скаргу праваабаронцы, чым у чарговы  раз прадэманстраваў  адсутнасць у Беларусі законнасці.

P1090778

Кажа Сяргей Гоўша:

І адзін суд, і другі не звяртае ўвагу на Канстытуцыю, на нашы правы, а ідзе на паваду мясцовай улады. Я зрабіў усё тое, што ад мяне патрабаваў закон. Улада зрабіла па-іншаму – забараніла. Яна амаль 6 гадоў ужо забараняе. І робіць гэта незаконна.

Баранавіцкі гарвыканкам не мяняе сваё рашэнне згодна з пастановай Савета міністраў яшчэ ад 2012 года. У пастанове сказана, што дамаўляцца з міліцыяй наконт аховы парадку падчас масавых мерапрыемстваў павінен сам гарвыканкам. А гарвыканкам па старому свайму рашэнню патрабуе гэтага ад заяўнікаў пікета. Ніжэйшая інстанцыя ігнаруе пастанову вышэйшай.  Гэта служыць прычынай адмовы пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў дэмакратычнай супольнасці.

Беларускае Радыё Рацыя