Чарговы брыфінг і свежыя лічбы мінздароўя



Адбыўся чарговы брыфінг Міністэрства аховы здароўя па сітуацыі з каронавірусам у Беларусі.

На ім, намеснік міністра згаданага міністэрства Алена Богдан агучыла актуальны стан і прагнозы па барацьбе з распаўсюдам COVID-19 у краіне:

– У нас ніякай катастрофы няма і сістэма аховы здароўя сёння не перагружана. Так, мы стварылі рэзервы, рэзервы ложкаў, рэзервы лекавых сродкаў. Гэта праца працягваецца ў нас фактычна штодзённа. Як з боку айчынных вытворцаў, так і тыя лекавыя сродкі, якія мы сёння не вырабляем. Я з адказнасцю заяўляю, што лекавых сродкаў сёння ў краіне дастаткова. Дэфіцыту сродкаў абароны ў нас таксама сёння няма. 

Акрамя таго яна паведаміла што Мінздароўя апублікавала свежую інфармацыю ў лічбах па колькасці зарэгістраваных выпадкаў са станоўчымі тэстамі на каронавірус у Беларусі. Так, паводле Telegram-каналу міністэрства, па стане на 24 красавіка менш за ўсё такіх выпадкаў на Берасцейшчыне — 339, а лідаруе горад Менск — 4090 чалавек. У сваю чаргу, частка СМІ і грамадзянаў краіны не давяраюць дадзеным міністэрства па COVID-19, але пры гэтым заклікаюць дзякаваць беларускім дактарам.

Беларускае Радыё Рацыя