Чарговы канфлікт на баранавіцкім рынку
Прадпрымальнікі кааператыўнага рынка ў Баранавічах мусілі ў спешным парадку купляць соль і пасыпаць дарожкі, каб пакупнікі маглі падыйсці да гандлёвых месцаў у першы дзень галалёду.
Кіраўнік рынка Васіль Саўчанка аказаўся не гатовы да такіх прыродных катаклізмаў, хоць павінен быў – кажа баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус:
— Тысячы пакупнікоў прыйшлі на баранавіцкі кааператыўны рынак, а там — лядовае поле, бо не нарыхтавалі пясчана-солевую сумесь. Вінаватыя палічылі, што яна сёлета не спатрэбіцца, а яна, як аказалася, спатрэбілася.
Мікола Чарнавус напісаў скаргу ў Беларускі кааператыўны саюз і мясцовы прамысловы аддзел з просьбай прыцягнуць да адказнасці вінаватых.
Беларускае Радыё Рацыя
