Чарговы недабор у берасцейскіх ВНУ
У ВНУ Берасця прайшло чарговае залічэнне абітурыентаў. На жаль, тэндэнцыя апошніх гадоў, пры якой не ўсе месцы, асабліва платныя, запаўняюцца, захоўваецца.
Вышэйшая адукацыя за кошт дзяржавы традыцыйна папулярная сярод учорашніх школьнікаў. Студэнтамі бюджэтнай формы БрДТУ сталі 575 абітурыентаў, што склала 100 працэнтаў ад плану прыёма. Нязначна адрозніваецца сітуацыя ў БрДУ імя А.С. Пушкіна – залічаны 575 абітурыентаў пры плане прыёму 585. Варта адзначыць, што спецыяльнасці «меліярацыя і водная гаспадарка», «сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый» у БрДТУ, «матэматыка і інфарматыка», «фізіка і інфарматыка» ў БрДУ імя А.С. Пушкіна атрымалася запоўніць толькі дзякуючы дадатковаму набору. Вучыцца платна жадаючых у гэтым годзе, як і ў мінулым, было значна менш, чым збіраліся прыняць ВНУ. З 1703 прадастаўленых месцаў у БрДТУ абітурыенты занялі толькі 1003. БрДУ імя А.С. Пушкіна планаваў залічыць на платнай аснове 1180 абітурыентаў, аднак толькі 787 пажадалі плаціць за веды. Такім чынам, БрДТУ і БрДУ не далічыліся 700 і 403 абітурыентаў адпаведна, і гэта пры тым, што БрДУ імя А.С. Пушкіна і так скараціў план прыёму больш чым на 200 месцаў у параўнанні з папярэднім годам.
Застаецца толькі здагадвацца, як берасцейскія ВНУ будуць вырашаць праблему нагрузкі прафесарска-выкладчыцкага складу, якая з кожным годам усё вастрэй стаіць перад кіраўніцтвам універсітэтаў.
Беларускае Радыё Рацыя