Чарговы працэс над журналісткай Кацярынай Андрэевай пачнецца 4 ліпеня
Чарговы працэс над Кацярыны Андрэевай, журналісткай Белсату, пачнецца 4 ліпеня.
Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Гомельскі абласны суд, – паведамляе яе муж Ігар Ільяш.
Кацярына знаходзіцца за кратамі з 15 лістапада 2020 года, яе затрымалі падчас стрыму з акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Ёй прысудзілі два гады калоніі.
Па новай справе Кацярыне пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі, ёй інкрымінуюць гэтым разам “здраду дзяржаве”.