Чарговы прысуд ашмянскім мытнікам



Вынесены прысуд чарговай групе ашмянскіх мытнікаў, былых супрацоўнікаў мытнага пункта пропуску “Каменны Лог”.

5 верасня суд Партызанскага раёна Менска асудзіў на розныя тэрміны зняволення 11 чалавек. Іх прызналі вінаватымі ў стварэнні арганізаванай злачыннай групы. Як інфармуе Радыё Свабода, Дзмітрыя Курневіча, якога суд прызнаў кіраўніком групы, асудзілі на 11,5 гадоў. Тыя, хто прызнаў сваю віну, атрымалі па 5 гадоў, тыя хто не прызнаў — па 7 гадоў зняволення. Не прызнаў сваю віну Алесь Юркойць – былы мытнік, вядомы беларускі краязнавец і грамадскі дзеяч. Больш за два гады ён ужо правёў за кратамі падчас следства. Агулам па справе праходзіць каля 60 чалавек. Большая іх частка ўжо асуджаная.

 

Беларускае Рацыя Рацыя

Фота nn.by