Чарговы штраф за Свіслач – 1,5 мільёна заплаціць Алесь Мех
Грамадскі актывіст Алесь Мех пакараны штрафам у 1,5 мільёны рублёў у судзе Кобрынскага раёна за ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага і яго загінулых паплечнікаў ў Свіслачы.
Намеснік старшыні суда Пятро Цімашэнка, які вёў працэс, пагадзіўся з пратаколам свіслацкіх міліцыянтаў, што Алесь Мех прыняў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве:
– Гэта сведчыць пра тое, што ідзе рэакцыя не проста запланаваная, яна свядомая з боку ўладаў. Дабіць усё беларускае і дабіць дюдзей, якія памятаюць пра паўстанне Кастуся Каліноўскага.
Дзень памяці паўстанцаў 1863 года традыцыйна адзначаецца ў Свіслачы – на радзіме братоў Каліноўскіх.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя