Чарговы смяротны прысуд выкананы ў Беларусі
У Беларусі выкананы смыротны прысуд Віктару Паўлаву. Ён быў затрыманы ў студзені 2019 года па падазрэнні ў здзяйсненні забойства і крадзяжы. У ліпені 2019 года яго прысудзілі да вышэйшай меры пакарання. Вярхоўны суд у лістападзе 2019 года пакінуў прысуд у сіле.
У 2020 годзе ў Камітэт ААН па правах чалавека была пададзена скарга ад імя Віктара Паўлава.
Нядаўна Віцебскі абласны суд нарэшце паінфармаваў сям’ю Паўлава, што смяротны прысуд выкананы, гаворыцца ў паведамленні Камітэта ААН па правах чалавека. Камітэт у адпаведнасці са сваёй практыкай працягне разгляд справы Паўлава на адной са сваіх будучых сесій.