Чарговы суд за абразу Лукашэнкі
На 10 лютага ў Пінску прызначаны пачатак судовага працэса над грамадскім актывістам Мікалаем Клімовічам за абразу Лукашэнкі. У снежні на пінчука завялі крымінальную справу з-за таго, што на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы сілавікі выявілі карыкатуру на Лукашэнку – ён намаляваны ў фашысцкай форме.
Актывіст гаворыць, што прысуд адназначна будзе абвінаваўчы:
– Усё ж такі ніякага не будзе апраўдацельнага прысуду. У нашай дзяржаве немагчыма даказаць сваю невінаватасць, таму што калі вырашана абвінаваціць чалавека, яго абвінавацяць. Ужо справа ў тым, якое будзе абвінавачванне – гэта ўжо справа, як кажуць, тэхнікі.
Мікалаю Клімовічу пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Адзінае, на што ёсць надзея – гэта наяўнасць у пінчука інваліднасці з-за сур’ёзных праблемаў з сэрцам. Таму магчыма, што яго ўсё ж не накіруюць у калонію, а дадуць так званую “хатнюю хімію”.
Беларускае Радыё Рацыя