Чарговыя пагрозы на адрас сайта „Хартыя-97”



На адрас незалежнага сайта „Хартыя-97” зноў паступаюць пагрозы. Падобнае адбывалася напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

«Пагрозы на адрас журналістаў нашага сайта паступаюць пастаянна праз каментары да публікацый, а таксама на электронны адрас рэдакцыі», – піша сайт. Адзін з такіх лістоў атрымала рэдактарка „Хартыі-97” Наталля Радзіна. У ім змяшчаюцца прамыя пагрозы гвалту, што можа быць падставай для распачацця крымінальнай справы.

Спецслужбы двойчы грамілі офісы „Хартыі”, арыштоўвалі яе супрацоўнікаў, Наталля Радзіна прайшла праз турму КДБ. Пасля 2010 года рэдакцыя працуе ў Варшаве.

Беларускае радыё Рацыя