Чарговыя парушэнні на выбарах у Гародні



На выбарчым участку №110 у Кастрычніцкім раёне Гародні адбылася падмена колькасці атрыманых бюлетэняў для галасавання старшынём камісіі  Юрыем Бекішам.

1IMG_4800На пачатак датэрміновага галасавання было запратакаліравана 2 500 атрыманых бюлетэняў, а вечарам наступнага дня лічба ў пратаколе зменшылася на 100. Як зазначае незалежны назіральнік Раман Юргель, гэты факт з’яўляецца наўпроставым сведчаннем таго, як улады зарганізавалі кампанію па выбарах прэзідэнта краіны і сведчыць пра парушэнні патрабаванняў выбарчага заканадаўства:

– Была б сіла закона, то канешне, разабраліся б з гэтымі парушэннямі, і ЦВК мог бы пакараць сваіх падначаленых, але ж у нас пануе не сіла закона, а закон сілы.  

Раман Юргель звярнуўся з адпаведнай заяваў на імя старшыні тэрытарыяльнай камісіі з патрабаваннем патлумачыць, ці адпавядаюць дзеянні па змене лічбы атрыманых бюлетэняў заканадаўству. Незалежны назіральнік таксама паставіў у вядомасць прадстаўнікоў місіі АБСЕ, якія ажыццяўляюць маніторынг парушэнняў на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня