Чарговыя парушэнні на выбарчых участках у Берасці
Берасцейскія назіральнікі фіксуюць парушэнні на выбарчых участках.
Так на участку №15 адбылося галасаванне двойчы адным і тым жа чалавекам, — распавёў кандыдат ад Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Мазан:
– Член камісіі, які працуе настаўнікам у гэтай жа школе, прыходзіў галасаваць у першы дзень, гэта ў аўторак было. Калі ў першы дзень прыходзіў у паліто, то зараз прыйшоў у адзенні, у якім ходзіць па школе на сваёй працы. Зрабіў вусную заўвагу камісіі. На што мне сказалі, што я іх правакую.
Дадаткова назіральнік звярнуў увагу, што на адным з выбарчым участкаў ва ўзоры бюлетэня для галасавання пазначаны дзеючы дэпутат. Гэта схаваная агітацыя за праўладнага прадстаўніка.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце