Чарговыя штрафы журналістам у Берасці
Пра чарговыя штрафы даведаліся берасцейскія журналісты Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава і Яўген Скрабец.
2 лістапада ў Ленінскім судзе Берасця над імі прыйшлі суды за інтэрв’ю з праціўнікамі акумулятарнага завода. На той суд журналісты вырашылі не ісці ў знак пратэсту. Яны заявілі, што разглядаюць гэты працэс як палітычна матываваны.
Сёння стала вядома, што ў іх адсутнасць журналістам прысудзілі па 612,5 рублёў штрафу кожнаму (25 базавых велічынь). Іх судзілі за працу без акрэдытацыі на замежныя СМІ.
Ляўчук і Харытонава пакараныя за артыкул на сайце „Белсату”, Яўген Скрабец — на сайце Беларускага Радыё Рацыя.