Чарговыя вобшукі ў Кобрынскім раёне



У Кобрынскім раёне ў шэрагу актывістаў пракаціліся чарговыя вобшукі. Што шукалі невядома. Але забіралі тэхніку і нават тэлефоны ў дзяцей.

Паводле інваліда з вёскі Дзевяткі Кобрынскага раёна Аляксандра Краўчука, прыязджалі таксама і да яго, але яго ў гэты час не было дома. Перад нядаўнім вобшукам міліцыянты яму сказалі, што шукаюць таго, хто абразіў у Кобрынскім тэлеграм-чаце Аляксандра Лукашэнку:

– Рэпрэсіі ў дачыненні грамадзян Беларусі ўзмацняюцца. Я лічу, што ідзе запужванне цывільнага насельніцтва. На сённяшні дзень фінансавая сітуацыя ў краіне, мне здаецца, не вельмі добрая. Таму людзі ледзь зводзяць канцы з канцамі. Зарплата 400-500, у лепшым выпадку 600 рублёў. У сярэднім каля 200 даляраў. Сям’ю на гэтыя грошы нармальна ўтрымліваць нельга.

Таму цяперашняй уладзе нічога больш не застаецца, як запужваць людзей далей рэпрэсіўным апаратам, які знаходзіцца на ўтрыманні запужваемых, – кажа Аляксандр Краўчук.

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя