Чарговыя затрыманні на Берасцейшчыне



Судовы канвеер не спыняецца на Берасцейшчыне. Адбываюцца затрыманні як па адміністрацыйных, так і па крымінальных палітычна матываваных справах, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:

– Па краіне, у тым ліку і на Берасцейшчыне, прыйшлі сілавікі з вобшукамі адразу да дзясятка людзей. Пры гэтым у некаторых проста праверылі тэлефоны і адпусцілі, а некаторых завезлі ў ІЧУ.

Як адзначыла праваабаронца, зараз самыя папулярныя адміністрацыйныя справы – гэта за падпіску на тэлеграм-каналы і нележныя медыя. У якасці пакарання могуць быць як суткі, так і буйныя штрафы.

***

Алег Вялаў, Ірына Бандарэнка і Алена Жумша выйшлі на свабоду на Берасцейшчыне пасля меркаваных затрыманняў у межах адміністрацыйных або крымінальных палітычна матываваных справаў. У ізалятарах часовага ўтрымання працягваюць знаходзіцца тыя, хто быў падпісаны на забароненыя ўладамі медыя.

Алег Вялаў, Ірына Бандарэнка і Алена Жумша былі затрыманыя яшчэ 1 снежня і правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пакуль ніякіх канкрэтных абвінавачванняў ім не прад’яўлена.

З вядомай інфармацыі – у актывіста, які выступаў супраць з’яўлення акумулятарнага завода бліз Берасця, Алега Вялава быў канфіскаваны кампутар, вінчэстары і карты памяці. Знойдзены бел-чырвона-белы сцяг. Запужвалі артыкулам па тэрарызме.

У сваю чаргу па частцы 2 артыкула 19.11 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь была затрымана жыхарка горада Камянец Алена Сацэвіч. Падстава – падпіска або рэпост з забароненага ўладамі тэлеграм-канала аднаго з медыя.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя