Чарговыя затрыманні на Гарадзеншчыне — Шчучын і Наваградак



Наваградская раённая газета «Новае жыццё» ў сваіх сацсетках адсправаздачылася аб новых палітычных затрыманнях — сілавікі затрымалі шэраг супрацоўнікаў ААТ «Наваградскі завод газавай апаратуры».

Прапагандысты пішуць, што затрыманыя «так і не зразумелі, што добра, а што дрэнна» і што яны будуць прыцягнуты да адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Нагадаем, учора паведамлялася пра затрыманні ў гарадскім пасёлку Мір і ў горадзе Ваўкавыску, сёння раніцай стала вядома пра затрыманні ў Шчучыне.

З’явілася інфармацыя аб затрыманнях на Шчучынскім заводзе «Аўтапровад»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, піша @Grodno_grab. Меркаваная прычына затрыманняў — распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП).

вясна