Чарнагорыя хоча аўтакефаліі сваёй царквы



Чарнагорыя будзе дабівацца аўтакефаліі для сваёй царквы. Пра гэта ў эфіры канала RTCG 21 снежня заявіў прэзідэнт краіны Міла Джуканавіч. 

„Сербская праваслаўная царква вельмі настойліва падрывае чарнагорскую незалежнасць. Я лічу, што трэба працягваць працу па аднаўленні аўтакефальнай Чарнагорскай праваслаўнай царквы, і дзяржава будзе займацца гэтым і несці за гэта адказнасць”, – сказаў прэзідэнт краіны. Зараз праваслаўная царква Чарнагорыі не мае кананічнага прызнання, таму вызначальную ролю ў  канфесійным жыцці краіны мае Сербская праваслаўная царква.

Беларускае Радыё Рацыя