Чарнавус падаў яшчэ адну заяўку на пікет
Прадпрымальнік і грамадскі актывіст з Баранавіч Мікола Чарнавус вырашыў дамагчыся ад гарадскіх уладаў дазволу на мітынг. Ён падаў новую заяўку ў Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт на правядзенне мітынгу супраць збяднення народа 21 сакавіка з 12.00 да 13.00 у старым парку горада, дзе дазволены мітынг, або ў іншым месцы па рашэнні ўладаў. На мітынг прадпрымальнік запрашае ўсіх незадаволеных цяперашнім жыццём у краіне:
– Давесці да ведама насельніцтва Баранавіч, што жывём мы вельмі дрэнна, эканоміка абвалілася, няма заробкаў, людзі губляюць працу. Чакае нас галадамор.
Плануецца выкарыстанне плакатаў: “Прэзідэнта РБ прызнаць дублёрам да новых выбараў”, “Хабар лічыць здрадай Радзіме”, “Нас чакае галадамор!”.
На думку Чарнавуса, уладам трэба пайсці насустрач жаданню народа не толькі ў дазволе мерапрыемства, але і ў стасунках з людзьмі.
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы