Чарнобыль ва ўспаміных бярозаўчан



З моманту Чарнобыльскай катастрофы прайшло 32 гады. Аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі 26 красавіка 1986 года падзяліла жыццё беларусаў на да і пасля. Шмат жыхароў Бярозы помніць пра гэты і наступныя дні пасля Чарнобыля. Нічога не ведалі і нічога не прадпрымалі, кажуць бярозаўчане:

– Я нічога не ведаў, і бацькі не ведалі. Памятаю, сушылася ў нас рыба на балконе, усе яе елі. Хадзілі на дэманстрацыю 1 мая, уся школа была на той дэманстрацыі.

– Хто нам тады што паведамляў. Што рабіць, мы не ведалі.

– Я ехаў з дачы на ровары, сустрэў суседа па дачы, ён мне гаворыць, што слухаў “Голас Амерыкі”, там Чарнобыль узарваўся.

Многія людзі памятаюць пра дзень Чарнобыльскай трагедыі, як асцерагчыся ад нябачных радыёнуклідаў, не ведае ніхто:

– Ужо бяспечна, відаць. Час мінуў.

– Я лічу, што гэта немагчыма, бо павінен быць комплексны дзяржаўны падыход, каб спрыяць ачышчэнню.

– Як уберагчыся? Думаю, ніяк. Ніяк ад гэтага мы не засцеражэмся.

На Беларусь выпала больш за 70% радыёактыўнага пылу, што істотна павялічыла смяротнасць ад захворванняў пад уздзеяннем радыяцыі. Тым часам кіраўніцтва краіны будуе новую атамную станцыю ў Астраўцы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя