Чарнобыльскае рэха



Паводле апошніх даследванняў, на Берасцейшчыне ў Пінскім раёне – 6% ляснога фонда забруджаныя радыяцыяй, у Лунінецкім -17%, а ў Столінскім – звыш 20%. 

Гэтыя лічбы перш за ўсё трэба ўлічваць нарыхтоўшчыкам ягад і грыбоў.

Адзінкай вымярэння радыёактыўнасці з’яўляецца бекерэль. У лясных дарах ён не павінен перавышаць норму ў 370 бекерэляў на 1 кілаграм.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук Максім Брылевіч называе гэтую норму адноснай:

– Гэта многа ці мала? Я вам хачу сказаць, што калі прымалася гэта норма, то разлічвалі, што грыбы будуць экзатычнай ежай. Адзін-два разы ў год, Цэзій-137 лёгка распушчаецца ў вадзе. Калі вы будзеце вымачваць гэтыя грыбы 10-15 хвілін у падсоленай вадзе, то 20% цэзія – гэта па ацэнцы 20%, нават больш, у залежнасці ад таго, якія грыбы, яны пяройдуць у раствор. Аптымальны варыянт зліць першы адвар, калі вы будзеце варыць.

Навуковец дадае, што праблема радыяцыі і крыецца ў тым, што яна з кожным ужываннем забруджаных грыбоў ці ягад збіраецца ў арганізме і праявіць сябе можа праз гады.

Беларускае Радыё Рацыя