Чарнобыльскага ліквідатара могуць пазбавіць участка пад забудову



Чарнобыльскага ліквідатара Анатоля Галавейку могуць пазбавіць участка пад забудову дома ў вёсцы Матыкалы  Берасцейскага раёна. На участку ён вырыў катлаван, прывёз 100 кубаметраў зямлі, 10 квадратаў блокаў, аформіў участак на сябе. Астатак сабраных грошай патраціў на выкуп калгаснай лазні, на будматэрыялы. У выніку лазні не аддалі, грошай не вярнулі. Цяпер па заканадаўстве, калі дом не пабудаваны за 5 гадоў, участак трэба вярнуць, кажа Анатоль Галавейка:

— Калі яны забіраюць, дык няхай выплацяць тое, што я заплаціў. За прыватызацыю. Усе дакументы. Цяпер я жыву ў дзяржаўнай кватэры, якую я не атрымліваў, але проста жыву. Яны далі мне дазвол на прыватызацыю, але заламілі такія цэны: амаль сто трыццаць мільёнаў. А дзе я іх вазьму?

Далі мне ўчастак як патрабуючаму, але ні падарыць ні прадаць не магу, ну няхай бы балі хоць 10-15 тысяч. Усе льготы у мяне і не толькі  ў мяне, а ва ўсіх забралі. Дык далі б хоць гэта мне рэалізаваць, я б тады не бегаў галадранцам.

15 сакавіка лёс участка чарнобыльца Анатоля Галавейкі вырашыцца ў судзе Берасцейскага раёна.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя