„Чарнобыльскі Шлях” у Маямі



Удзельнікі Беларуска-амерыканскага аб’яднання (БАЗА) 27 красавіка правялі штогадовы мітынг „Чарнобыльскі Шлях” у Маямі, прымеркаваны да 33-годдзя з дня катастрофы, якая адбылася на Чарнобыльскай АЭС.

Падчас мітынгу старшынём аддзелу БАЗА Паўднёвай Фларыды, Андрэем Пушкаровым, было сказана, што Чарнобыль – гэта боль для ўсяго чалавецтва. Была выказана заклапочанасць экалагічнай сітуацыяй у Беларусі. Тым, што ў Берасці будуюць акумулятарны завод для вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятараў, у Светлагорску запушчаны завод беленай цэлюлозы, на Гарадзеншчыне ўзводзяць АЭС. Усё гэта патэнцыйныя крыніцы экалагічнай катастрофы, якія замоўчваюцца і ігнаруюцца дзяржавай.

Удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Памяць пра гэты подзві будзе заўсёды ў нашых сэрцах, выказаўся Сяргей Чарняк, актывіст і скарбнiк аддзелу БАЗА Паўднёвай Фларыды.