«Чарнобыльскую малітву» перавыдалі на ўкраінскай мове
Упершыню на ўкраінскай мове раман Святланы Алексіевіч выйшаў у 1998 годзе ў перакладзе Аксаны Забужко. Прычынай для перавыдання стала не толькі 30-я гадавіна аварыі на ЧАЭС, але і, як адзначае перакладчыца ў прадмове да кнігі, яе актуальнасць для цяперашняй Украіны, піша „Украінская праўда„.
„У целе Украіны з’явілася яшчэ адна, пасля Чарнобыльскай, „зона адчужэння”- акупаваныя тэрыторыі Данбаса, – і нечакана апынулася, што Алексіевіч напісала кнігу не толькі пра Чарнобыль – пра тое, чым ён быў і стаў для беларусаў, – але і, куды у большай ступені, аб „рускім свеце”, тады яшчэ званым „савецкім”: аб яго ўнутранай, генетычнай запраграмаванасці на катастрофу як прамое следства сістэмнай „зачысткі мазгоў”, – піша Аксана Забужко.
Мастацка-дакументальны раман беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч, Нобелеўскага лаўрэата 2015 года, „Чарнобыльская малітва: хроніка будучыні” кажа галасамі „маленькіх людзей” аб катастрофе, якая разбурыла мільёны жыццяў, перавярнула светапогляд цэлага пакалення.