Час мяняць фармат святкавання Дня Перамогі
Дзень Перамогі ў Бярозе пройдзе па звыклым сцэнары: пампезна, з ускладаннем кветак да помніка ў скверы, з песнямі і пляскамі. Толькі сапраўдныя ветэраны гэтага не ўбачаць. Адзінкі тых, хто застаўся, хутчэй усяго, не ў стане прымаць удзел у такіх святкаваннях. Таму трэба мяняць фармат святкавання Дня Перамогі, лічаць жыхары Берасцейшчыны і гісторык Ігар Мельнікаў:
– Зараз гэта вельмі часта маніпуляцыя гістарычнымі фактамі. Напэўна, трэба максімальна даваць гістарычныя веды і паказваць, чым была вайна.
– І людзі павінны ведаць праўду, што сусветную вайну распачалі дзве краіны: гэта Савецкі Саюз і фашысцкая Нямеччына.
– Сёння гэта ператварылася ў п’янку, гулянкі. Перамога над фашызмам – гэта свята. Але гэта павінна ўсё ж быць больш напамінам пра вайну, трагедыю, забітых людзях, а не нейкім гуляннем на касцях.
Праўладная арганізацыя БРСМ правядзе 9 траўня акцыю “Несмяротны полк” па аналогіі з расейцамі. Святкаванне ў Бярозе будзе доўжыцца да позняга вечара з абавязковым салютам.
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза
Фота sputnik.by