Часам і дэпутаты могуць дапамагчы
Аператыўна адрэагаваў дэпутат Гарадзенскага абласнога савету Іван Пратасевіч на зварот жыхароў дома па вуліцы Кабяка 12/1 ў Гародні. Сам прыехаў да жыхароў, а праз некалькі дзён прыйшоў пісьмовы адказ з жыллёва-камунальнай службы раёну.
[Not a valid template]
Сутнасць звароту наступная: бетонныя сходы каля дома, а таксама ходнікі, знаходзяцца ў разбураным стане.
Кажа праваабаронца Беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель, які афармляў калектыўны зварот:
– Іван Пратасевіч – чалавека слова, у мінулым гэта камандзір вайсковай часткі ўнутраных войскаў. Можа тое, што ён працаваў камандзірам, а зараз на пенсіі, дапамагае яму цяпер вырашаць гэтыя праблемы: ён мае добры досвед працы з людзьмі У адрозненне ад іншых дэпутатаў, якія фармальна выконваюць свае абавязкі дэпутатаў.
Як напісана ў адказе дырэктара жыллёва-эксплуатацыйнага прадпрыемства Кастрычніцкага раёну, капітальны рамонт аб’ектаў плануецца сёлета ў трэцім квартале.
Як кажа Раман Юргель, адказнасць дэпутата і хуткая рэакцыя на зварот выбаршчыкаў – рэдкі прыклад у асяроддзі дэпутатаў абласнога і гарадскога саветаў.
Беларускае Радыё Рацыя