Частку судовага пасяджэння па «справе Вясны» зрабілі закрытай
Сёння, 26 студзеня, па справе «Вясны» праходзіць 14-е пасяджэнне.

У судзе Ленінскага раёна Менска 26 студзеня працягваецца разглядкрымінальнай справы супраць старшыні «Вясны» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна).
На 14-м пасяджэнні працягваюць агалошваць пісьмовыя матэрыялы справы. З 284 тамоў агучваюць 124-ы. У ім, акрамя ўсяго іншага, утрымліваюцца матэрыялы праслушкі з офіса «Каардынацыйнай рады», размовы Алеся Бяляцкага з Максімам Знакам і Марыяй Калеснікавай. Але, як апынулася, гэтую інфармацыю зрабілі «дзяржаўнай таямніцай», таму суд вырашыў закрыць частку пасяджэння на час абвяшчэння гэтых матэрыялаў справы.
Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч выступалі за адкрытае судовае пасяджэнне, але гэта ніяк не паўплывала на рашэнне суда.
Беларускае Радыё Рацыя
